Анатацыя
Купала, Я.
Вершы / Янка Купала ; уклад. Віктара Шніпа. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021.— 318 с.
ISBN 978-985-02-2082-0
Паэмы. П’еса / Янка Купала ; уклад. Віктара Шніпа. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021.— 286 с.
ISBN 978-985-02-2083-7
Вага камплекта — 0,77 кг
У першую кнігу ўваходзяць вершы розных гадоў, а ў другую — паэмы „Курган“, „Бандароўна“, „Магіла льва“, „Яна і я“, „Безназоўнае“, „Тарасова доля“, „Адвечная песня“, „Сон на кургане“, „Зімою“, „На Куццю“, а таксама п’еса „Паўлінка“.
Дадзенае выданне працягвае новы кнiжны праект „Народная бібліятэка“. Народная таму, што змест кнiг скла даюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. У выніку ў зборнікі „Янка Купала. Паэмы. П’еса“ і „Янка Купала. Вершы“ ўвайшлі найбольш папулярныя творы класіка беларускай літаратуры, якія вывучаюцца ў школе.
Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.