Анатацыя
Янішчыц, Я.
Непрыручаная птушка : вершы / Яўгенія Янішчыц ; укл. Алесь Бадак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2024.— 143 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).
ISBN 978-985-02-2249-7
Вага кнігі — 0,24 кг
Творчасць Яўгеніі Янішчыц (1948–1988) — адна з самых яркіх старонак беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя. Яе высока цаніла крытыка, ёй захапляліся звычайныя чытачы. І сёння, калі беларускае прыгожае пісьменства актыўна шукае новыя шляхі самасцвярджэння, у тым ліку праз наватарства і эксперымент, лірыка Яўгеніі Янішчыц, далёкая ад модных паэтычных павеваў, па-ранейшаму застаецца вяршыннай з’явай нашай літаратуры, кранаючы сэрцы як сталых прыхільнікаў сапраўднай паэзіі, так і моладзі.