Грабал, Б.
Я абслугоўваў ангельскага караля : раман / Багуміл Грабал ; пер. з чэшск. Марыі Мартысевіч. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 258 c. — (Чэшская калекцыя).
ISBN 978-985-562-001-4
Вага кнігі — 0,26 кг
Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1948 гг.