Іса, Кабаясі.
Выбраныя хайку / Кабаясі Іса; пераклад з японскай Вольгі Гапеевай.. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 116 с. ISBN 978-985-7209-87-3.
• ВАГА КНІГІ – 0,37 кг
.
У кнізе сабраныя 63 хайку выбітнага японскага паэта Кабаясі Ісы (1763–1828), класіка японскай літаратуры. Паэзія Ісы — гэта сусвет, дзе ёсць месца для кожнай, нават самай дробнай істоты, дзе ёсць спачуванне да ўсяго жывога і ўсцешанасць быццём, якая часам мяжуе з самотай і подыхам вечнасці.
Суправаджальныя эсэ і культуралагічныя каментары дапамагаюць чытачам глыбей пранікнуць у паэтычны свет Кабаясі Ісы і лепш зразумець паўсядзённасць і культурны пласт японскага жыцця перыяду Эда. Кніга аздобленая ілюстрацыямі японскіх класічных мастакоў.