Анатацыя
Ізэрн, С.
Ідэальны момант. Іл. Марка Сама. Мінск: Папуры, 2022. Аб’ём — 28 с.
ISBN 978-985-15-5309-5
Вага кнігі — 0,35 кг
У Вавёркі зусім няма часу. З самай раніцы яна атрымала важны ліст і мусіць як мага хутчэй рушыць у дарогу. Аднак дайсці туды, куды трэба, аказваецца не так проста. У лесе яна сустракае шмат сяброў, якія просяць дапамогі: Аленя, Чарапаху, Мядзведзя, Вожыка… Што ж рабіць? Хоць Вавёрка вельмі спяшаецца, яна нікога не кідае ў бядзе.
Да месца прызначэння яна дабіраецца толькі вечарам і згадвае, што забылася пра самае важнае – падарунак! На шчасце, сябры паклапаціліся пра Вавёрку і цэлы дзень патаемна клалі ёй у заплечнік розныя падаруначкі. Але ж да каго так спяшалася гераіня? Гэта ўжо прачытайце самі!
Новая кніга вядомай іспанскай пісьменніцы і псіхолага Сюзаны Ізерн і выдатнага мастака Марка Сама як звычайна поўная сюрпрызаў і любові. Прыгожая, мудрая і кранальная гісторыя пра сяброўства, бескарыслівасць і ўдзячнасць.