Анатацыя
Паплаўскі, А.
Гульні з нулявымі сумамі : аповесці / Алесь Паплаўскі. — Мінск : Галіяфы, 2020. — 298 с.
ISBN 978-985-7209-58-3.
• ВАГА КНІГІ – 0,310 кг
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. “Размовы са стодзівамі” – гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці “Lapido” Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці “Гульні з нулявымі сумамі” трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?