Горадня 1568. Факсіміле гравюры ў раме

1,200.00 Br

Гравюра Ганса Адэльгаўзера і Маціяса Цюнта была створана ў 1568 годзе. На ёй паказаны беларускі горад Горадня, змаляваны з натуры ўлетку 1567 года. У гэтыя дні горад прымаў адразу 4 пасольствы: маскоўскае, крымска-татарскае, турэцкае і валашскае. Гэта першая сапраўдная выява беларускага горада і адна з тузіна найбуйнейшых і найстарэйшых гравюр гарадоў у свеце.

 

Ува ўсім свеце захавалася не больш за 12 адбіткаў гравюры. У Беларусі няма ніводнага арыгінальнага адбітка. У 2019 годзе студыя imago.by зрабіла факсімільную копію гравюры з паўтарэннем тэхналогіі друку. Выява надрукавана і таніравана ўручную.

 

Увага! Выстаўлены менавіта той адбітак, што прадаецца. Усяго было надрукавана 12 факсімільных копій, яны трапілі ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, дыпламатычныя ўстановы і ў рукі прыватных калекцыянераў, што падтрымалі праект стварэння факсіміле. 

 

Гравюра прадаецца ў раме. 

Брэнд

Студыя IMAGO.BY — Старадаўнія карты і гравюры

bel
be