Харавы спеўнік “Годныя песні”

5.00 Br

У зборнік «Годныя песні» ўвайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы. Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.Мы жадаем, каб беларуская песня загучала ва ўсіх кутках нашай краіны і ва ўсім свеце. Мы верым, што гэтымі спевамі мы зможам аб’яднаць беларускі народ. Мы спадзяемся, што зборнік «Годныя песні» стане добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі.
Апрацоўкі і рэдакцыі твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, прызначаны для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў змешанага складу.
Спяваем разам!

Змест

Пагоня (Муз. М. Шчаглова-Куліковіча, сл. М. Багдановіча)

Ваяцкі марш («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…») (Муз. Ул. Тэраўскага, сл. М. Краўцова)

Паўстань, народ! (Муз. М. Шчаглова-Куліковіча, сл. Я. Купалы)

Муры (Музыка Л. Льяка, сл. Я. Качмарскага, пер. А. Хадановіча)

Сцяг (Музыка невядомага аўтара, сл. С. Панізніка)

Беларуская марсэльеза («Ад веку мы спалі…») (Музыка невядомага аўтара, сл. А. Мікульчыка)

Застольная песьня (Муз. М. Шчаглова-Куліковіча, сл. П. Нядзьведзкага)

Красуня-вясна (Муз. З. Вайцюшкевіча, сл. Ул. Някляева)

«Не загаснуць зоркі ў небе…» (Муз. М. Янчука, сл. Я. Купалы)

Дзе мой край (Муз. З. Вайцюшкевіча, сл. Ул. Караткевіча)

Нёман (Муз. Н. Сакалоўскага, сл. А. Астрэйкі)

На беразе Волі (Муз. В. Падгайскай, сл. А. Хадановіча)

«Пад гоман вясёлы…» (Музыка невядомага аўтара, сл. П. Мядзёлкі)

А хто там ідзе? (Муз. Ул. Тэраўскага, сл. Я. Купалы)

Разьвітаньне з Радзімай. Паланэз (Муз. М. К. Агінскага, сл. С. Сокалава-Воюша)

Мой родны кут (Муз. І. Лучанка, сл. Я. Коласа)

Спадчына (Муз. І. Лучанка, сл. Я. Коласа)

Магутны Божа (Муз. М. Равенскага, сл. Н. Арсенневай)

Укладальнікі Галіна Казіміроўская, Сяржук Доўгушаў.

 

Вага

210 г

Год выдання

2020

Аб’ём

64 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

ISBN

978-985-7229-38-3

Выдавец

Медыял

Фармат

60х84/8 (203х300 мм)

bel
be