Анатацыя
Анемпадыстаў, М.
Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы / Міхал Анемпадыстаў. — Мінск: Логвінаў, 2014. — 112 с.
ISBN 978-985-562-034-2.
«Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы
Пачынаецца новы дзень, доўгі і невядомы
Водару сьцяг уздымаецца ў неба
Урачыста-гаркавы, як перамогі і страты
Цёмна-брунатны, як вопратка вояў і мніхаў
Як хлеб, як ральля, як атрымант, як ноч
Колер для літараў, нотаў, малюнкаў
Смак спатканьяў на некалькі словаў
На адну філіжанку, на момант, які застанецца
З намі альбо паасобку ў кожнага з нас
На кожны глыток
Па паэме, кантакце, партрэце.
Вось і апошні мінае дзень.
Няма чаго варажыць на гушчы
У пустой філіжанцы не адбіваецца неба»