Геніюш, Ларыса
…унукам: Вершы і лісты. Без цэнзуры / Ларыса Геніюш — Мінск : Медыял, 2018. — 168 с. ISBN 978-985-6914-84-6.
• ВАГА КНІГІ – 0,476 кг
Выданне ўнікальнай дзіцячай кнігі Ларысы Геніюш без цэнзуры.
У кнізе змешчаны 53 непублікаваныя раней дзіцячыя вершы паэткі, а таксама ўсе раней выдадзеныя без савецкай цэнзуры. Гэта самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, упершыню друкуюцца яе малюнкі і прыватныя лісты ўнукам. Гэтыя лісты – узор таго, як трэба выхоўваць дзяцей беларусамі. У кнізе надрукаваныя лісты і паштоўкі, якія ўнукі слалі ў адказ.
Ідэя выдаць кнігу прыйшла ў размове з Міхасём Геніюшам – унукам паэткі, які жыве ў Беластоку. Менавіта Міхасю Ларыса Антонаўна прысвяціла кнігу «Казкі для Міхаські», якая выйшла ў 1972 годзе.
“Лісты ўнукам” складаюцца з наступных частак:
1. Прадмова Міхася Геніюша.
2. Прадмова ўкладальніка.
3. Ненадрукаванае (53 новыя вершы).
4. “Казкі для Міхаські” (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
5. “Добрай раніцы, Алесь!” (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
6. “Ластаўка” (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
7. Лісты ўнукам З АЎТАРСКІМІ МАЛЮНКАМІ ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ і лісты ўнукаў.
8. Паслямова Дануты Бічэль.
9. Здымкі (некаторыя надрукаваныя ўпершыню).