Янкута, Г.
Геалогія : вершы, напісаныя ў музеі / Ганна Янкута. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 76 с.
ISBN 978-985-23-0184-8
Вага кнігі — 0,12 кг
Зборнік вершаў Ганны Янкута — гэта спроба адмовіцца ад антрапацэнтрызму ва ўспрыманні свету і паглядзець на яго як на сукупнасць працэсаў, якія пачаліся ў неймаверна далёкім мінулым і доўжацца дагэтуль, скіроўваючыся ў будучыню. Гэта спроба выхапіць імгненне і зразумець, што адбываецца з сусветам, жывой і нежывой матэрыяй у ім, а таксама з фізічным целам чалавека і яго ўсведамленнем сябе ў гэтым руху.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.