Густаў Майрынк. Голэм

7,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Раман / Пераклад з нямецкай Васіль Сёмуха. — Мінск: Зміцер Колас, 2006. — 290 с. — (Літаратурная скарбонка).

Паводле: Meyrink Gustav. Der Golem. Prag: Vitalis Deutscher Buchverlag, 1996

Густаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман “Голэм” належыць да клясыкі фантастычнай літаратуры; у ім праяўляюцца ўплывы на Майрынка таямнічых сьветаў, містычнай мудрасьці, кабалістычнага і будысцкага вучэньняў. Грамадзянская пазыцыя Майрынка найбольш ярка выяўляецца ў ягоных навэлях (зборнік “Чароўны рог нямецкага абываталя”), у якіх аб’яўленая вайна тупасьці і абмежаванасьці, культу сілы, фальшывай псэўданароднасьці, мілітарызму, ілжэнавуцы, чыноўніцкай карупцыі. Не выпадкова кнігі Майрынка ў гітлераўскай Германіі былі ўдастоеныя гонару гарэць на вогнішчах разам з кнігамі Гайнэ, Томаса Мана, Фэйхтвангера і іншых.

ISBN 985-6783-26-7

Дадаткова

Вага 0,23 кг
Аб’ём

289

Год выдання

2006

Вокладка

мяккая

Выдавец

Зміцер Колас