Анатацыя
Франкль, В.
…Усё ж сказаць жыццю “так” / Віктар Франкль ; пер. з ням. Вольга Бранавец-Янковіч. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 232 с.
ISBN 978-985-458-383-9
Вага кнігі — 0,18 кг
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.