Анатацыя
Петрарка, Ф.
Выбраныя песні з “Канцаньерэ” / Франчэска Петрарка; пер. з італ. Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2016. — 72 с. (Паэты планеты).
ISBN 978-985-7164-06-6
Вага кнігі — 0,09 кг
Франчэска Петрарка (1304–1374) — адна з самых яркіх постацяў італьянскага Адраджэння; паэт, вучоны, грамадскі дзеяч. Сусветную славу яму прынеслі не лацінамоўныя трактаты і паэмы, а створаная на жывой народнай італьянскай мове “Кніга песень” (“Канцаньерэ”), якая стала ўзорам для творцаў наступных пакаленняў. Выбраныя творы з гэтай кнігі падаюцца ў перакладзе, зробленым Лявонам Баршчэўскім непасрэдна з мовы арыгінала.