Kropačka, N.
Extended Practice in Urban Surviving : вершы / Nadzieja Kropačka. — Мінск : Колорград, 2022. — 112 с.
ISBN 978-985-896-114-5
Вага кнігі — 0,295 кг
Вершы сучаснага паэта на беларускай, ангельскай і іншых мовах. Магчымае набыцьцё з аўтографам аўтара — для гэтага адзначце пажаданьне пра аўтограф у заўвагах да замовы.
Дэбютны зборнік вершаў паэта, схаванага пад псэўданімам Надзея Кропачка, уражвае глыбінёй думак і класічнай выверанасьцю паэтычнага радка. Што не адмяняе інтэлектуальнай гульні з мовамі, алюзыямі, рэмінісцэнцыямі.
Памежная шчырасьць, жарснасьць пачуцьцяў падкупляе. Глабальнае, агульначалавечае ўсьведамляецца праз асабістую гісторыю маладога чалавека ў вялікім горадзе.