Анатацыя
Оўржэднік, П.
Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя. Пераклад з чэшскай Юліі Сматрычэнка. Вільня : Logvino literatūros namai, 2015. Аб’ём — 136 c. Серыя “Чэшская калекцыя”.
ISBN 978-609-8147-06-3
Вага кнігі — 0,16 кг
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст – гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў – хаатычных, на першы погляд, але на самой справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.