Керэт, Э.
Раптам стук у дзверы : апавяданні / Этгар Керэт ; пер. з іўрыту Паўла Касцюкевіча і Сяргея Шупы — Вільня : Логвінаў, 2017. — 224 с.
ISBN 978-609-8147-90-2
Вага кнігі — 0,24 кг
Апавяданне „Заплюшчыўшы вочы“ пачынаецца словамі: „Я ведаю чалавека, які мроіць дні навылёт“. Этгар Керэт спадзяецца, што яго чытач таксама. Тут усё-ўсялякае: і трохпавярховая хлусня, і вокамгненнымя пераўвасабленні, і шчымлівая неспадзяванка, і грубая праўда пра тое, як пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам. Тут карацелькі пра вымыслены свет, які можа ўцелавіцца ўвачавідкі.
Кератавы гісторыі дбайна выбудаваныя, даверху наладаваныя сэнсам, агаляюць нерв і адлюстроўваюць бязладдзе штодзённага жыцця заходняй цывілізацыі.