Анатацыя
Парвела, Ц.
Эла і сябры 2 / Ціма Парвела ; пер. з фінскай Алены Казловай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. — 159 с.
ISBN 978-985-02-1888-9
Вага кнігі — 0,48 кг
У кнігу вядомага фiнскага пiсьменнiка Цiмы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнiм лагеры — злачынка і ў яе супе зусiм не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусцiць жывога задзiрыстага баранчыка? А новы вучань, якi з усiмi б’ецца i нават настаўнiка ўкусiў за лытку, — гэта, вядома, iншапланетнік! I цi не змова гэтых злавесных гуманоiдаў — падгадаваць усiх школьнiкаў, каб пасля з’есцi падчас футбольнага матча?
Усе прыгоды, вядома, заканчваюцца весела. I высновы добрыя: трэба сябраваць, а калi нехта не такi, як усе, не значыць, што ён горшы. Асаблiва цiкавая мадэль паводзiн дарослых, якiя з гумарам зносяць наступствы бурлiвай фантазii дзетак i ўмеюць падтрымаць iх гульню i павярнуць на карысць.
Змест
Эла і злачынцы
Эла і Патэ
Эла і Задзірака
Эла ў начной школе.
Пераклад з фінскай Алены Казловай