Дзьмухаўцовая папера

7,50 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Хочаце, каб вашае пажаданне падхапіў і панёс вецер?

Вось для гэтага адмысловая паштоўка. У яе ўкладзены аркуш для пажаданняў. Яго адлілі  ўручную з перапрацаванай паперы і дадалі насенне дзьмухаўца.

На дзьмухаўцовай паперы можна напісаць пажаданні або ўласныя патаемныя жаданні. Пасадзіце яе ў двары ці ў вазон на гаўбцы — і з зярнятак вырастуць дзьмухаўцы і панясуць словы на сваіх пушынках 🙂

Ідэя, адліўка паперы — Валянціна Андрэева.
Мастачка — Vala VI.

 

Grow your wishes and let them fly

Пажадай — хай ляціць 🙂

Дадаткова

Вытворца

Валянціна Андрэева

Фармат

160×160 мм