Дзівосныя гісторыі на дабранач. Э. Мозэр

35.80 Br

На складзе

Дзівосныя гісторыі на дабранач / Эрвін Мозэр ; пер. з ням. С. А. Матыркі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 240 с. : іл. ISBN 978-985-7210-98-5.

Вага кнігі – 0,770 кг.

У аправе (цвёрдая вокладка)

 

 

77 ГІСТОРЫЙ на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!
Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека,які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!

 

У караценькіх тэкстах і неверагодных малюнках Эрвіна Мозэра дзеці ад чатырох гадоў знойдуць мноства ўсяго забаўнага і мудрага. І на душы зробіцца так цёпла і радасна, што хочаш не хочаш, а заснеш.

 

Эрвін Мозэр напісаў шмат маляўнічых кніг для дзяцей. Яго кнігі намінаваліся на Нямецкую прэмію за кнігі для дзяцей і юнацтва, пісьменнік адзначаны японскай прэміяй “Сава” і Літаратурнай прэміяй “Пацукалоў” горада Гамельн. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.

 

 

 

 

 

Вага 0.770 kg
Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2021

Аб’ём

240 с.

Фармат

170х240 мм

Вокладка

у аправе

ISBN

978-985-7210-98-5

bel
be