Драматургія першай паловы XX стагоддзя / навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 870 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 16)
ISBN 978-985-02-1820-9
Вага кнігі — 0,96 кг
Першая палова XX стагоддзя — лёсавызначальны час для беларускай драматургіі. Пачалі дзейнічаць новыя тэатральныя калектывы, развіваўся аматарскі тэатр, загучалі новыя імёны (У. Галубок, Е. Міровіч, В. Шашалевіч, Л. Родзевіч, Я. Дыла, Ф. Аляхновіч), значна пашырыліся жанрава-тэматычныя абсягі творчасці пісьменнікаў.
У зборнік увайшлі п’есы, якія найбольш яскрава характарызуюць тагачасную эпоху. Творы падаюцца ў храналагічным парадку, што дае магчымасць прасачыць гістарычны шлях беларускай п’есы цягам паловы стагоддзя.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.