Анатацыя
Восенню 1939 года малады паручнік Славамір Равіч трапляе ў самае пекла пачатку Другой сусветнай вайны. Ён вяртаецца ў родны Пінск, дзе яго ўжо чакаюць. Маладога афіцэра дапытваюць у вязніцах Мінска, Харкава і Лубянкі, пасля чаго ссылаюць на 25 гадоў прымусовых працаў у сібірскі лагер № 303.
.
Але Славамір і не падумаў здавацца. Разам з шасцю вязнямі ён уцякае на поўдзень. Героі прайшлі больш за 6000 км, маючы пры сабе толькі сякеру, нож і мару аб свабодзе.
.
Кніга Славаміра Равіча стала бестсэлерам і была перакладзеная на 25 моў свету. І вось нарэшце з гэтым творам могуць пазнаёміцца і беларускія чытачы. Нягледзячы на скандалы аб аўтарстве, нестыкоўкі і загадкі, звязаныя з дадзенай кнігай, яна застаецца прыкладам гераічнай бітвы чалавека з велізарнай дзяржаўнай рэпрэсіўнай машынай. Маршрут уцёкаў, апісаны ў «Доўгім шляху», спрабавалі паўтарыць шматлікія вядомыя падарожнікі. Асаблівай папулярнасцю твор цешыўся ў Злучаных Штатах, дзе па яго сюжэце вядомы галівудскі рэжысёр Пітэр Вір нават зняў фільм «The Way Back».
Пераклаў Віталь Абрамовіч, мастак Юры Таўбкін