Добрыя вершы: беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. Т. 1. Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет)

6.50 Br

Кніга называецца “Запамінанкай”, бо ўсе творы ў вершаванцы прызначаныя для завучваньня на памяць. Том, які вы трымаеце ў руках, цалкам прысьвечаны жывёльнаму сьвету Беларусі.

Том складаецца зь сямі асобных сшыткаў: “Знай, як зь імі сябраваць” — пра свойскіх жыв1лаў, “Вунь празь лес ідуць дзікі” — пра дзікіх жывёлаў, “Пачнуць пець — не надзівіцца” — пра дзікіх птушак, “Вось прыйшлі музыкі” — пра кузурак (вусякоў ды іншых дробных істотаў), “Як паплыў па рэчцы язь” — пра рыбаў ды іншых істотаў, што жывуць у рэках, азёрах, сажалках, акварыюмах, “Еду ў госьці да слана” — пра экзатычных зьвяроў і птушак, якіх найчасьцей можна ўбачыць у заапарку, “У куце сядзіць мядзьведзь” — сшытак, у якім сабраныя вершы пра тое, як нашыя “малодшыя браты”, падобна да людзей, займаюцца рознымі чалавечымі заняткамі, забаўляюцца, вучацца.

У збор увайшлі пераважна вершы (або ўрыўкі з больш буйных твораў) з паваенных зборнікаў, выдадзеных у БССР, як добра вядомых паэтаў, так і амаль зусім невядомых.

Выдавец: НВК “Тэхналогія”

Год выдання

2005

Аб’ём

288 с.

Фармат

70х100/16 (175х247 мм)

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская

Вага

770 г

ISBN

985-458-119-5

bel
be