Дамашнія рэчы / аўтар тэксту Алесь Бадак ; мастак Вольга Дзятко. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 51 с. : іл. — (100 беларускіх назваў).
ISBN 978-985-02-1810-0
Вага кнігі — 0,23 кг
Па-руску гэта — „зонтик“. А як сказаць па-беларуску? Як перакладаюцца на беларускую мову словы „утюг“, „башмаки“, „булавка“, „салфетка“?
У чарговай кнізе серыі „100 беларускіх назваў“ можна знайсці адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, а таксама даведацца нямала цікавых звестак пра рэчы, якімі мы карыстаемся дома, а таксама рэчы, што сёння сустракаюцца хіба толькі ў музеях, але без якіх не маглі ўявіць свайго жыцця нашы продкі.