Анатацыя
Буш, З.
Дадзены мне / Зак Буш ; пер. з англ. Дар’і Зубовіч. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2022. — 32 с.
ISBN 978-985-7193-81-3
Вага кнігі — 0,31 кг
“Дадзены мне” — гэта кніга-верш сучаснага амерыканскага пісьменніка Зака Буша пра стасункі таты і дзіцяці. Пра тое, што дзіця — гэта цудоўны дар, але разам з тым і вялікая адказнасць. Пра тое, што такое тата ў жыцці дзіцяці — аснаванне, аслона, сябар, настаўнік, лідар. Тата адмыслова намаляваны вялікім і моцным, але пры гэтым цёплая колеравая гама стварае ўтульнасць. Кніга выдадзеная ў цвёрдай вокладцы, на кожнай старонцы ўсяго два радкі тэксту і вялікія не перагружаныя дэталямі малюнкі — ідэальна для чытання з самымі маленькімі дзецьмі. Але асцярожна, пасля чытання складана адляпіць дзіця ад таты.