Харунжы

17,30 Br

На складзе

Анатацыя

Пятрэнка, Ю.

Харунжы. Verbera ventorum : раман / Юльяна Пятрэнка. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 228 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

ISBN 978-985-7227-68-6

 

Вага кнігі — 0,30 кг

…1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.

Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны, і тайнапіс, і шпіёны, і нявыкрытыя забойствы
высокапастаўленых людзей, шабашы і самае сапраўднае паляванне на ведзьмаў з вогнішчамі ды інквізіцыяй.

Ці магчыма вырашыць, якому богу маліцца, каб застацца жывым? Што і каго бараніць найперш — Айчыну, сяброўства ці каханую жанчыну? Каму верыць, каб не быць прададзеным?

І як, урэшце, жыць на роднай зямлі, якую наскрозь працінаюць ліхія вятры з усіх бакоў свету?..

Дадаткова

Вага 0,3 кг
Выдавец

Кнігазбор

Год выдання

2020

Аб’ём

228 с.

Кніжная серыя

Пункт адліку

Вокладка

мяккая