Анатацыя
Цвірка, К.
Чатыры вятры : выбранае / Кастусь Цвірка. — Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2025. — 388 с..
ISBN 978-985-7334-19-3.
Вага кнігі — 0,80 кг
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…
Наколькі гэта ўдалося зрабіць — меркаваць чытачам. А як дадатак да выбранага ўпершыню менавіта ў гэтай кнізе друкуюцца згадкі Кастуся Аляксеевіча пра сяброў-пісьменнікаў, з якімі ён сябраваў.
Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова рашэннем журы прысуджана Кастусю Цвірку
за вернасць нацыянальным літаратурным традыцыям, пераклады беларускай польскамоўнай паэзіі ХІХ стагоддзя і папулярызацыю айчыннай класікі ў серыі «Беларускі кнігазбор».