Анатацыя
Календа, С.
Часам панкі паміраюць / Сяргей Календа. — Вільня : Logvino literatūros namai, 2018. — 122 c.
ISBN 978-609-8213-48-5
Вага кнігі — 0,15 кг
Кніга Сяргея Календы “Часам панкі паміраюць” — падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга — эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.