Хто такi Меша? Яго можна назваць беларускiм бабайкам, бо некалi мамы i бабулi палохалi iм неслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты? Маленькiя i дарослыя чытачы могуць пра ўсё даведацца з гэтай маляўнічай кніжкі.
“Чаму Меша не мае хаты?” – аўтарская казка Надзеі Ясмінска.
Кніга аформлена мастачкай Кацярынай Дубовік.