Станкевіч, Ю.
Брамнік заўжды самотны : аповесць, апавяданні / Ю. Станкевіч. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 144 с.
ISBN 978-985-7021-25-3.
ВАГА КНІГІ – 0,160 кг
Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.
Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.
Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання – усё гэта складае змест кнігі.