Бог кахання Марс

19.99 Br

Only 2 left in stock

Балахонаў, С. А. Бог кахання Марс : [фантастычны любоўны раман] / Сяргей Балахонаў. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 340 с.  ISBN 978-985-7210-51-0.

.

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.
Вага 0.53 kg
Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2020

Аб’ём

340 с.

Фармат

60х90/16 (145х215 мм)

Вокладка

у аправе

ISBN

978-985-7210-51-0

bel
be