Блуканец : успаміны / Карлас Шэрман ; прадмова Сяргея Шапрана. — Мінск : Медысонт, 2020. — 276 с. ISBN 978-985-7261-15-4
“Блуканец” — перадсьмяротныя (2001–2004 гг.) мэмуары паэта, перакладчыка і грамадзкага дзеяча Карласа Шэрмана (1934–2005), падсумаваньне 12-гадовага досьведу працы на пасадзе віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭНа (1989 — 2001). Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па сьвеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыцьцёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантынэнты. Усходняя Эўропа і Лацінская Амэрыка — геаграфічныя полюсы аповеду. Асабістае ў кнізе шчыльна пераплеценае з грамадзкім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з назіраньнямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.
Карлас Шэрман нарадзіўся ў Мантэвідэа (Уругвай) у габрэйскай сям’і выхадцаў з Заходняй Беларусі, вырас у Буэнас-Айрэсе (Аргентына), атрымаў дыплём філёляга ў Нацыянальным інстытуце імя Марыяна Марэна. З 1956 года — жыхар савецкай, а пасьля незалежнай Беларусі. Перакладаў на беларускую і рускую мову гішпанамоўных літаратараў (найперш – Габрыэля Гарсію Маркеса, на гішпанскую – беларускіх пісьменьнікаў, у тым ліку Васіля Быкава.
Кніга друкуецца з ласкавай згоды Тамары Ніканавай.
Кніга выйшла дзякуючы дапамозе Святланы Алексіевіч, Фонда «Вяртанне», Беларускай фундацыі імя Пётры Крэчэўскага і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
Аформіў выданне дызайнер Анатоль Лазар
В О Д Г У К І
Дарада зь Ля Пляты — нішто ў параўнаньні зь лінём, злоўленым у Прыпяці. Гэты рыбны вобраз далёкай краіны, пра якую расказваў бацька, будзіў ва ўяўленьні народжанага ва Ўругваі хлопчыка казачныя відзежы пра невядомую Беларусь. І ўрэшце ён пакінуў радзіму і прыехаў на Бацькаўшчыну. Праз шмат гадоў, пішучы свае ўспаміны, Карлас Шэрман прызнаецца, што несупадзеньне сэнсаў радзімы і бацькаўшчыны назаўсёды разаб’е яму душу. «На паўжыцьця так і застаўся я з разьбітаю душою, не зусім чужым і не зусім сваім».
Гэта пачуцьці чалавека, стан якога найбольш дакладна і выяўляе слова «блуканец».
Што для многіх, хто добра ведаў паэта, перакладчыка, грамадзкага дзеяча, аднаго са стваральнікаў і шматгадовага віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру, сталася пэўнай нечаканкай. Бо ў ягоных паводзінах, прамовах, вершах, эсэ і перакладах заўсёды адчувалася трывога, клопат і дбаньне пра Беларусь. Дый шмат іншых адкрыцьцяў чакаюць чытача на старонках перадсьмяротных мэмуараў неардынарнае асобы — Карласа Шэрмана.
Радыё Свабода
Почему занялись переводом минчане, а не москвичи, и почему изначально он вышел лишь в журнале? Как объяснял позже Тарас, оказавшись в командировке в Испании Шерман просто-напросто купил только вышедшую книгу, впечатлился ей и предложил срочно переводить, попутно опередив москвичей-латиноамериканистов. Во-вторых, Шерман объяснял в эссе «Тайны чужого почерка», что текст Маркеса был далек от принятого в СССР метода соцреализма, и его лучше было опробовать не в Москве – в 1977-м рискнул минский журнал «Неман». А в-третьих, говорил Шерман, «буйныя маскоўскія выдавецтвы «заразалі» магчымы пераклад кнігі нават на ўзроўні заяўкі на яго, […] баяліся, што «Восень патрыярха» ўзбудзіць крамольныя аналёгіі, пакажа сапраўдны твар эпохі». Имеются ввиду аналогии на Брежнева.
Исследователь белорусской литературы Сергей Шапран в послесловии к книге «Блуканец» рассказывает: Шерман как переводчик поэзии искал ритмику и интонацию романа Маркеса. При этом в романе сохранились даже знаки препинания и их отсутствие, пробелы, как и в оригинале. А Валентин Тарас делился в интервью с Шапраном, как подступались к переводу:
«Аднойчы […] прыехаўшы да Карласа, я сказаў: «Бяры раман, я ж вазьму цыгарэт пра запас, сяду ў крэсла, і ты чытай мне па-гішпанску». Шэрман чытаў, мабыць, гадзіну. Свае ўражаньні я запісваў у выглядзе «абракадабры», бо па рытме «Восень патрыярха» — гэта агромністы вэрлібр. І калі злавіў яго рытм, яго пералівы і пераходы, калі адчуў унутранае гучаньне фразы, якая то паўзла, то раптам ускоквала, то сьціскалася, а то ўзрывалася, толькі тады здолеў зрабіць пераклад».
Перевод минчан стал каноническим на десятилетия вперед.
Сергей Трефилов, “Комсомольская правда в Беларуси” (www.kp.by)
З Ь М Е С Т
[УРУГВАЙ. МАЛЕНСТВА]
[АРГЕНТЫНА. МАЛАДЫЯ ГАДЫ]
[ВЯРТАНЬНЕ Ў БЕЛАРУСЬ. ВАСІЛЬ БЫКАЎ]
ГУАДАЛЯХАРА. Успамін пра 63-і кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які праходзіў у Гуадаляхары (Мэксыка) у лістападзе 1996 году.
ВАНДРОЎКА Ў МІНУЛАЕ (ГЭЛЬВЭЦЫЯ — ВЕРХНІ САВОЙ)
ВЕНСКІ ВАЛЬС Успаміны пра сэсію Камісіі па правах чалавека ААН у ЖЭневе (Швайцарыя) у і прэсавай канфэрэнцыі Міжнароднай Гэльсынскай Фэдэрацыі па пытаннях парушэння правоў чалавека ў Беларусі ў Вене (Аўстрыя) у красавіку 1997 году.
У КРАІНЕ БАСКАЎ. Успрамін пра Трэці міжнародны сымпозіюм па эўрапейскіх мовах і заканадаўстве, 8–10 траўня 1997 году ў Памплёне (Гішпанія) пад назвай «Моўныя палітыкі і іх сувязь з Усеагульнай дэклярацыяй лінгвістычных правоў».
КАРЛСКРУНА. Успамін аб сэмінары пра ролю грамадзянскага супольніцтва ў дэмакратычным разьвіцьці ў Карлскруне (Швэцыя) у лістападзе 1997 году.
ТУМАНЫ АЛЬБІЁНУ (ЛЁНДАН — ЧЫЧЭСТЭР). Успамін сустрэчу камітэту «Пісьменьнікі ў няволі» Міжнароднага ПЭН-Клюбу ў Чычэстары і наведванне Беларускага культурніцкага цэнтру Вялікабрытані у Лондане (Вялікая Брытанія) у чэрвені 1998 году.
ФІНСКІЯ ПРЫГОДЫ. Успамін пра 65-ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які праходзіў у Гэльсынкі (Фінляндыя) у верасьні 1998 году.
ГОЖАЯ ЗНАЁМКА (ВАРШАВА). Успамін пра 66-ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які прайшоў у Варшаве (Польшча) у червені 1999 году.
ШТАКГОЛЬМ ПА-НАД ХВАЛЯМІ, Успамін пра ўдзел у творчай мпрэзе Шведскага інстытута ў Стакгольме (Швэцыя) разам з Рыгорам Барадуліным і Алесем Разанавым у кастрычніку 1999 году.
КРАІНА ПАЎНОЧНАГА ШЛЯХУ. Аповед пра пераезд на лекаване ў Крысьціянсанд (Нарвегія), 2002 – 2004 гады.
[ЗАЛЯ ЧАКАНЬНЯ]. Эпілог
«БЕЛАРУСЬ СТАЛА МАІМ АРГАНІЧНЫМ “Я”»: успамінаючы Карласа Шэрмана — пасьлямова Сяргея Шапрана
КАМЭНТАРЫ
ІМЯННЫ ПАКАЗЬНІК