Кіпель, В.
Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Навуковы рэдактар Наталля Гардзiенка; прадмова Лявона Юрэвiча. — 2-е выданне, дапрацаванае — Мiнск: Кнігазбор, 2017. — 632 с.: іл. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 31). — ISBN 978-985-7180-20-2
Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны»
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе тут інфармацыю пра палітычную, эканамічную, культурна-асветную дзейнасць суайчыннікаў, пра славутых і малавядомых выхадцаў з беларускіх земляў, што пакінулі свой след на Амерыканскім кантыненце.