Беларускія землі на картах XVII — другой паловы XVIII ст. Альбом

13,60 Br

Няма на складзе

Беларускія землі на картах XVII — другой паловы XVIII ст : альбом. Мінск : Белкартаграфія, 2021. Аб’ём — 44 с.

ISBN 978-985-508-512-7

 

Вага альбома — 0,31 кг

 

У зборнік “Беларускія землі на картах XVII – другой паловы XVIII ст.” уключана 21 выява: ад радзівілаўскай карты ВКЛ да вядомай гравюры “Польшча (Рэч Паспалітая) пасля першага падзелу” 1773 года. Тут цікавыя карты “Вялікае Княства Літоўскае і Беларусь” Гіёма дэ Баплана (першая, дзе назва “Белая Русь” вынесена ў картуш), “ВКЛ з падзелам на ваяводствы і паветы” Няпрэцкага-Маера (карта датуецца 1749 годам, але прыводзіцца яе пазнейшы варыянт) і, вядома, рэканструяваны фрагмент страчанай рукапіснай карты Караля Пертэеса 1770 года.
Падборка карт досыць цэльна паказвае, як мяняліся геаграфічныя уяўленні пра сучасныя землі Беларусі.
Складальнік нарыса Л.Р. Казлоў

Вага 0.31 kg
Аб’ём

44 с.

Год выдання

2021

Выдавец

Белкартаграфія

Вокладка

мяккая

bel
be