Беларускі строй. Каталог традыцыйнага адзення на Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя па рэгіёнах (З калекцыі гурта VOLYA, Сіэтл, ЗША)

28.00 Br

Беларускі строй. Каталог традыцыйнага адзення на Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя па рэгіёнах (З калекцыі гурта VOLYA, Сіэтл, ЗША) / Volya Dzemka. — Мінск : Цымбераў, 2021. — 50 с.  ISBN 978-1-716-17472-8. 

• ВАГА –        кг

 

Белы, чырвоны, чорны. 100% хэнд-мэйд па старадаўніх тэхналогіях. Непаўторнае хараство і багацце беларускай культуры. Знаёмцеся: каталог традыцыйнага адзення Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя па рэгіёнах. Строі, у якіх у мінулым красавалі беларускі, не адзін год збіралі, аднаўлялі і рэканструявалі паводле старых фотаздымкаў нашыя сучаснікі — спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая цяпер жыве ў Сіэтле (ЗША), і яе паплечніцы з фальклорнага гурта VOLYA.

 

У каталозе прадстаўленая адна з найбуйнейшых прыватных калекцый беларускага народнага строю, сабраная па-за межамі краіны. 16 поўных камплектаў з 79 прадметаў жаночага адзення і аксэсуараў ад 1880-х да 1940-х гг., якія дагэтуль нідзе не выстаўляліся. Дызайн і аздабленне ўбораў адлюстроўваюць адметнасці пяці з шасці гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

 

За кожным прадметам свая гісторыя, спалучэнне шчаслівага выпадку, звычайнага цуду і імпэту людзей, улюбёных у беларускую народную культуру. Калекцыя пачалася больш як 10 гадоў таму з няглюбскае кашулі, якую Воля Дземка знайшла на еВау як «русское платье». (Для даведкі: неглюбскія тэкстыльныя традыцыі ўваходзяць у дзяржаўны спіс гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі). Калісьці гэтую кашулю саткала і расшыла для свайго вяселля сялянка з Веткаўскага раёна Гомельшчыны. Сёння ж гэты строй — частка важнай працы па захаванні традыцыйнай беларускай культуры.

 

Гурт VOLYA, які з 2009 года знаёміць слухачоў у ЗША з аўтэнтычнымі беларускімі песнямі (дарэчы, многія з іх сягаюць каранямі ў дахрысціянскія ці сярэднявечныя часы), таксама займаецца і аднаўленнем аўтэнтычных беларускіх строяў. З гэтай мэтай была створаная нават асобная недзяржаўная ўстанова — «Цэнтр па вывучэнні, зборы і аднаўленні матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры». Некаторыя ўборы спявачкі атрымалі ў спадчыну ад сваякоў, іншыя набылі на міжнародных аўкцыёнах кшталту еВау і Etsy. Колькі строяў падарылі дзяўчатам героі дакументальнага фільма аб культурных традыцыях, якія знікаюць,  — «Песні старой Еўропы — старадаўнія беларускія песні», матэрыл для якога збіраўся ў 2011 годзе ў этнаграфічных экспедыцыях па Гомельшчыне і Берасцейшчыне.

 

На 50 старонках — не проста традыцыйныя жаночыя ўборы і іх рэгіянальныя адметнасці. Тут ажывае гісторыя краіны, прашытая сімваламі на кашулях, хустках і фартухах, напоўненая ўрачыстым настроем, прасякнутая цеплынёй умелых рук беларускіх майстрых.

Вага 0.000 kg
Аб’ём

50 с.

Вокладка

мяккая

Мова

ангельская, беларуская

Выдавец

Цымбераў

ISBN

978-1-716-17472-8

bel
be