Анатацыя
Беларуска-нямецкі слоўнік / Belarussisch-Deutsches Wörterbuch : больш за 70 тысяч слоў і выразаў / пад рэдакцыяй Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага і Томаса Вайлера. — Мінск : Зьміцер Колас, 2010 — 608 с.
ISBN 978-985-6783-98-5
Вага кнігі — 1,66 кг
Гэты слоўнік — першы беларуска-нямецкі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 70 тыс. слоў, словазлучэнняў і выразаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа перакласці беларускія тэксты размоўнага, літаратурна-мастацкага, грамадска-палітычнага і эканамічнага характару.