Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915-1918
Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай выйны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца У. Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню.
436 паштовак. Вокладка на рускай мове, тэкст кнігі на беларускай, рускай і нямецкай мовах.
Выдавец: НВК “Тэхналогія”