Багуслаў Радзівіл. Генерал караля

25,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Багуслаў Радзівіл. Генерал караля / Ірына Данеўская ; пер. з укр. Н. В. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 582 с.  
ISBN 978-985-7210-37-4.

 

У гістарычным рамане-эпапеі «Багуслаў Радзівіл. Генерал караля» апісваюцца крывавыя падзеі 1648–1655 гадоў, калі ўкраінскія, беларускія, польскія, літоўскія і малдаўскія землі ахапілі шматлікія збройныя канфлікты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Патоп».

Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў. Што далей — пераможа сіла амбіцый ці непрымірымыя ворагі здолеюць дамовіцца між сабой?

Дадаткова

Вага 0,78 кг
Год выдання

2020

Выдавец

А. М. Янушкевіч

Аб’ём

582 с.

Вокладка

у аправе