Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае : Да 70-годдзя газеты “Беларус”, 1950–2020 / укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары, біяграфічны даведнік Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 616 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 39 ; Спадчына : агледзіны).
• ВАГА КНІГІ – 0,8 кг
Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці. Многія артыкулы, успаміны, развагі, інтэрв’ю, змешчаныя на іх старонках, важныя і актуальныя да сёння. Невялікая частка тэкстаў уключаная ў гэтую анталогію, якая мае паспрыяць пашырэнню цікавасці не толькі да згаданых выданняў, але і ўвогуле да нацыянальнай карціны свету ва ўспрыманні эміграцыі.