Анатацыя
Ліндгрэн, А.
Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне/ Астрыд Ліндгрэн. — пер. са шведск. — Мінск : Папуры, 2021. — 152 с. : іл.
ISBN 978-985-15-4981-4
Вага кнігі — 0,49 кг
Пíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле „Напракудзіле“. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі.
Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам…
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін.
У 2020-м адзначылася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею падрыхтаваны новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.