Анатацыя
Ліндгрэн, А.
Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт / Астрыд Ліндгрэн. — пер. са шведск. — Мінск : Папуры, 2020. — 160 с. : іл.
ISBN 978-985-15-4681-3
Вага кнігі — 0,52 кг
Пíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле „Напракудзіле“. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі.
Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай, і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін.
У 2020-м адзначылася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею падрыхтаваны новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.