Асновы стахастычнай тэорыі абслугоўвання

21,00 Br

На складзе

Анатацыя

Ціханенка, А.

Асновы стахастычнай тэорыі абслугоўвання / Алег Ціханенка. — Мінск : Тэхналогія, 2023. — 328 с.

ISBN 978-985-458-355-6

Вага кнігі — 0,73 кг

 

У манаграфіі аналізуюцца асноўныя метады і мадэлі стахастычнай тэорыі абслугоўвання, арыентаваныя на даследванне інфармацыйных сістэм, паводзіны якіх апісваюцца стахастычнымі працэсамі. Згаданыя метады — гэта метад дыференцыяльных раўнанняў, з дапамогай якога даследуюцца маркаўскія сістэмы, метады дадатковых падзеяў, укладзеных ланцугоў Маркава і лінейкавых працэсаў, якія стасуюцца да даследвання паўмаркаўскіх сістэм абслугоўвання.

Харакэрная асаблівасць кнігі — наяўнасць у ёй вялікай колькасці задач, якія арганічна дапаўняюць тэарэтычны матэрыял. Для большай іх часткі пададзены падрабязныя развязванні.

Кніга адрасаваная студэнтам, выкладчыкам і аспірантам матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных ВНУ, а таксама ўсім, хто займаецца інфарматыкай і дастасоўнай матэматыкай і карыстаецца ў даследваннях імавернаснымі мадэлямі інфармацыйных сістэм.

Дадаткова

Вага 0,73 кг
Аб’ём

328 с.

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская

Выдавец

НВК “Тэхналогія”