Артылерыя Нясвіжскага замка

12,99 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Волкаў, М.А. Артылерыя Нясвіжскага замка / Мікола Волкаў. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. — 188 с. : іл. ISBN 978-985-90346-2-6.

 

Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва Беларусі. Гарматы, выкананыя ў канцы 16 – пачатку 17 ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, выконвалі не толькі практычную ролю як зброя, але сталі ўзорам шыкоўнага дэкаратыўнага аздаблення. Мікола Волкаў у сваёй кнізе ўдала спалучыў аналіз тэхнічных і баявых характарыстык  нясвіжскай артылерыі з расповедам пра іх прымяненне ў абароне радзівілаўскага замка, удзел у жыццядзейнасці магнацкага роду, пра іх далейшы пакручасты лёс і сучасны стан захавання ў еўрапейскіх музеях. Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага навуковага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць азнаёміцца з новай старонкай у жыцці Радзівілаў і славутага Нясвіжскага замка.
Кніга ў шыкоўнай мяккай вокладцы насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.

Дадаткова

Вага 0,48 кг
Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2015

Аб’ём

188 с.

Фармат

170х240 мм

Вокладка

мяккая