Анатацыя
Адамовіч А.
Да гісторыі беларускае літаратуры
Мінск, Зміцер Колас, 2005. — 1464 с.
.
У гэтым выданні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналагічным парадку змешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909—1998). Пад адной вокладкай сабраныя тэксты, напісаныя гэтым даследчыкам у перадваенны перыяд жыцця ў БССР, пад час знаходжання пад нямецкай акупацыяй і ў пасляваеннай эміграцыі. Выданне забяспечана іменным паказнікам, а таксама каментарамі аўтарства Валера Булгакава і Соф’і Багам’і, у якіх між іншага тлумачацца прынцыпы і спосабы тэксталагічнай апрацоўкі арыгіналаў.
.
Увага! Кнігі архіўныя, маюць некаторыя дэфекты, калі вы з асаблівай прыдзірлівасцю ставіцеся да знешняга выгляду — найлепей прыехаць у офіс і паглядзець.