Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі

21,60 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Венгерскі філосаф і палітолаг Янаш Кіш склаў анталогію артыкулаў, якая дапаможа зарыентавацца ў дыскурсе палітычнай філасофіі ў паваенным англасаксонскім грамадстве.

У кнізе вы знойдзеце:

  • І. Бэрлін “Дзве канцэпцыі свабоды“. З кнігі “Four Essaes on Liberty”
  • Ф. Гаек “Роўнасць, Каштоўнасць і Вартасць“. З кнігі “The Constitution of Liberty”
  • Р. Гэе “Утылітарызм” і “Талерантнасць і фанатызм“. З кнігі “Freedom and Reason”
  • Дж. Роўлз “Асноўныя свабоды і іх прыярытэт“. З Танерскіх лекцый па пытанні аб чалавечых каштоўнасцях
  • Р. Нозік “Размеркавальная справядлівасць“. З кнігі “Anarchy, State and Utopia”
  • Дж. Нарвезан “Роўнасць супраць свабоды: перавага, свабода“. Артыкул з “Social Philosophy and Policy II”
  • Р. Дўоркін “Свабода, Роўнасць, Супольнасць“.
  • Б. Экерман “Навошта дыялог?” Артыкул з часопіса “Journal of Philosophy 86”
  • Т. Нэйджэл “Маральны канфлікт і палітычная легітымнасць“. Артыкул з часопіса “Philosophy and Public Affairs 16”
  • Дж. Рэз “Лібералізм, аўтаномія і палітыка нейтральнага клопату“. Артыкул у “Midwest Studies in Phylosophy Vol. 7”
  • С. Окін “Справядлівасць і пол“. Артыкул з “Philosophy and Public Affairs 16”
  • М. Ўолзер “Абароненасць і дабрабыт“. З кнігі “Spheres of Justice”
  • А. Макінтайр “Патрыятызм: даброта ці загана?“. The Lindley Lecture
  • Ч. Тэйлар “Непаразуменні ў ліберальна-камунітарысцкай дыскусіі“. З кнігі “Phylosophycal Arguments”

Аўтары з гэтага спісу – вядомыя палітычныя філосафы Захаду. Укладальнік старанна адабраў працы, прысвечаныя адносінам свабоды і роўнасці ў індустрыйным грамадстве, праблемам справядлівасці, талерантнасці, палітычнай легітымнасці.
Для філосафаў, палітолагаў, сацыёлагаў, студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных ВНУ.

Выдавец: НВК “Тэхналогія”

Дадаткова

Год выдання

2000

Аб’ём

461 с.

Фармат

60х90/16 (145х215 мм)

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская