Акулярнік

24.99 Br

Only 2 left in stock

Бонда, К. Акулярнік : [раман] / Катажына Бонда ; пер. з пол. А. А. Брусевіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 754 с.  ISBN 978-985-7210-17-6.

 

Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса «Бурага». 

.
…Саша Залуска прыязджае ў роднае мястэчка Гайнаўка, каб уладкаваць асабістыя справы. На вяселлі мясцовага заможнага бізнесмэна яна становіцца сведкай дзіўных здарэнняў. Ніхто і не заўважыў, як нявеста знікла без следу. У навакольных лясах неўзабаве пачынаюць знаходзіць чалавечыя астанкі. Паўсюль, дзе гэта адбываецца, відавочцы заўважаюць «акулярніка» — у Польшчы так называюць «мерседэс» з круглымі фарамі. Саша не па сваёй волі робіцца ўцягнутай у змрочную гісторыю і вымушана пачаць уласнае расследаванне, каб адвесці ад сябе падазрэнні. Пачынаюць раскрывацца жахлівыя сакрэты мясцовых жыхароў, якія бяруць свае вытокі ў змрочных падзеях 1946 года, калі польскія партызаны на чале з Рамуальдам Райсам «Бурым» забілі некалькі дзясяткаў беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Крывавыя здарэнні, з якімі сутыкаецца галоўная гераіня рамана, даюць хутка зразумець, што польска-беларускія антаганізмы нікуды не зніклі, а толькі былі прыхаваныя за сцяной маўчання і недаверу.
.
«Акулярнік» пасля выхаду ў Польшчы адразу стаў сенсацыяй, здабыўшы шалёную папулярнасць у чытачоў і выклікаў бурную дыскусію ў польскай прэсе. У 2015 годзе здабыў прэстыжную ўзнагароду «Бестселер Эмпік». Перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, паўсюль здабываючы прыхільныя ацэнкі ў крытыкаў і чытацкай аўдыторыі.

Вага 0.73 kg
Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2019

Аб’ём

754 c.

Фармат

60х90/16 (145х215 мм)

Вокладка

мяккая, у аправе

ISBN

978-985-7210-17-6

bel
be