Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак зборнік польскамоўных мусульманскіх рэлігійна-палемічных твораў канца XVI – пачатку XVII стагоддзяў “Адкуль пайшлі ідалы” з рукапісу татараў былога Вялікага Княства Літоўскага. Яна змяшчае транслітарацыю і пераклад даследаваных тэкстаў на беларускую мову, а таксама лінгвістычны, тэксталагічны, гістарычна-культуралагічны каментар і слоўнік лексікі зборніка.
Для філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў.