Абяцанне на досвітку / Рамэн Гары ; пер. з фр. В. М. Колас. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 328 с.
ISBN 978-985-7165-95-7
Праўдзівая гісторыя ад аднаго з найлепшых французскіх раманістаў другой паловы 20 стагоддзя.
Рамэн Гары згадвае сваё дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас Другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы ейны сын будзе французскім амбасадарам, кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся.