Анатацыя
Кніга для чытання дарослымі дзецям.
Толькі не чытайце яе перад сном – будзьце пэўныя, ваша малое будзе хадзіць на вушах! Бо ж нават і вы самі наўрад ці ўседзіце, калі мілейшы коцік Фіндус распачне свой каціны “чэлендж”. Паскакаць? Пабегаць? Палічыць мюклаў? Сабраць кошык на пікнік? Мала тэксту – і безліч ідэй для гульні.
У сем’ях, дзе дзеткі чуюць беларускую ад нараджэння, кніга будзе цікавая і самым маленькім, ад года. Але яна спадабаецца і значна старэйшым, калі вы толькі ўводзіце дзіця ў свет беларускай мовы.