НВК “Тэхналогія” працуе на беларускім рынку больш за трыццаць гадоў. За гэты час выдадзена багата кніг, якія не толькі знайшлі ўдзячных чытачоў, але і атрымалі міжнародныя ўзнагароды на конкурсах мастацтва кнігі.
Мы ажыццяўляем поўны выдавецкі цыкл – ад рукапісу да гатовай кнігі.
Наша кампанія гарантуе высокую якасць рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі і паліграфічнага выканання. Для гэтага ў нас ёсць усе ўмовы, дасведчаныя спецыялісты, тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне.
Прапануем:
- Рэдагаванне
- Карэктуру
- Пераклад
- Вёрстку (шыхтаванне)
- Дызайн
- Апрацоўку ілюстрацый
- Друк (паліграфічную падрыхтоўку)